Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў: «Лукашэнка шукае прытулак пад эўрапейскім парасонам»


Уладзімер Някляеў

Паэт, былы кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень Уладзімер Някляеў павіншаваў вызваленых сёньня палітвязняў і такім чынам пракамэнтаваў гэтую падзею:

«Перш за ўсё, я вельмі рады, што ў людзей скончыліся пакуты. А пакуты былі страшныя, бо яны ўсе несправядліва апынуліся за кратамі. Я ведаю на ўласным досьведзе, што гэта такое. Таму я шчыра іх усіх віншую.

Што да палітычнага кантэксту. Аляксандар Лукашэнка гуляецца ў выбары. Каб не гуляўся ў супэргероя, мог бы зрабіць гэта значна раней. Цяпер жа ўся Беларусь апынулася ў надзвычай сур’ёзнай і небясьпечнай сытуацыі — як ніколі, магчымая страта незалежнасьці. Прыклад Ўкраіны перад намі. А Лукашэнку гэта ня трэба. Ён зараз шукае прытулак пад эўрапейскім парасонам. Лукашэнка так загруз, паставіўшы краіну ў залежнасьць ад Расеі, што гатовы выканаць любыя ўмовы для прызнаньня Захадам вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў».

Глядзець камэнтары (4)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG