Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве плянуюць зьбіраць беларускія аўтобусы, якія абыдуцца на 10 тысяч эўра таньней


У 2016 годзе можа быць падпісанае пагадненьне паміж малдаўскай кампаніяй «Гарадзкія аўтобусы» і хольдынгам «БЕЛАЎТАМАЗ».

Плянуецца, што за 6 гадоў у Кішынёве будзе сабрана 120 беларускіх аўтобусаў, якія выйдуць на вуліцы малдоўскіх гарадоў. Прычым, мяркуецца, што кошт транспартнай адзінкі будзе 125 тысяч эўра — на 10 тысяч эўра менш, чым цана такога ж аўтобуса, сабранага ў Беларусі.

У Кішынёве вельмі складаная сытуацыя з гарадзкімі аўтобусамі. Са 120 адзінак гарадзкога аўтобуснага транспарту толькі 96 працуе штодня.

Астатнія прастойваюць з-за тэхнічных праблем. Аўтапаркі церпяць страты, прыбыткі кампаніі «Гарадзкія аўтобусы» не пакрываюць дзяржаўныя інвэстыцыі на разьвіцьцё гарадзкога транспарту.

Пагадненьне прадугледжвае рэканструкцыю аўтапарку малдаўскай сталіцы і стварэньне новых працоўных месцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG