Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз будзе за беларускую незалежнасьць, нават калі Лукашэнка пабудуе канцлягеры — расейскі палітоляг


Fkz
Fkz

Чаму Лукашэнка такі папулярны ў старэйшага пакаленьня ў Расеі? На гэтае пытаньне інтэрнэт-выданьня The Question адказаў расейскі палітоляг, галоўны рэдактар сайту Маскоўскага цэнтру Карнэгі Аляксандар Баўнаў.

Баўнаў: Першая прычына палягае ў тым, што ў 90-я грамадзяне Расеі апынуліся ў рынкавым басэйне, у якім не ўмелі плаваць, а грамадзяне Беларусі ў ім не апынуліся. Другая — Ельцын быў хворы, а Лукашэнка здаровы. Трэцяя прычына — Ельцын быў празаходні, а Лукашэнка — антызаходні, а на гэта ў Расеі быў (ды і застаецца) попыт.

А галоўная прычына — у канцы дзевяностых-пачатку нулявых Пуцін быў незразумела хто, а Лукашэнка — сталы палітык, які ўжо адбыўся. Як толькі высьветлілася, што Пуцін чалавек здаровы, антызаходні і не вельмі рынкавы, ён тут жа зацямніў Лукашэнку, апынуўся яго палепшанай вэрсіяй.

Калі б Пуцін і Лукашэнка сустрэліся на свабодных выбарах, Пуцін бы пэўна выйграў. Сантымэнты на тэму «бацькі» — гэта рэшткавыя эмоцыі родам з дзевяностых. У прынцыпе, у Лукашэнкі ёсьць толькі адна перавага: вусы. Яны робяць яго падобным на палкоўніка ў адстаўцы (хоць якраз Пуцін — палкоўнік у адстаўцы). Таму Лукашэнка мог бы, вядома, заваяваць галасы жанчынаў, якія любяць вусатых мужчынаў сталага веку, але, баюся, для перамогі на выбарах гэтага было б недастаткова.

Акрамя таго, Лукашэнка, у адрозьненьне ад Пуціна, зусім ня здольны мяняцца. Якім ён быў у 1999-м, такім і застаўся: у Беларусі пры ім не адбываецца наагул нічога. У яго ёсьць відавочная праблема — перадаць некаму краіну такой, якой ён яе зрабіў, каб яна пры гэтым ня страціла сваю незалежнасьць. І ён гэтае пытаньне бясконца для сябе адкладае, бо ня ведае адказу.

І яшчэ важнае акалічнасьць: усе суседзі Расеі напалоханыя гісторыяй з Крымам. Зь яе высьветлілася, што Расея не разглядае мяжы 1991 году як абсалютныя і канчатковыя. Гэта тычыцца ўсіх — і сяброў (Казахстан), і не зусім сяброў (Прыбалтыка). Лукашэнка, нягледзячы на свой антызаходні імідж, спрабуе падлашчвацца да ЭЗ, таму што баіцца. Я думаю, што ён дарма хвалюецца: эўрапейцы пабягуць абараняць любога, у каго праблемы з Расеяй, нават калі гэта якія-небудзь вельмі непрыемныя муджахеды (што, уласна, праверана на практыцы). Таму беларускую незалежнасьць ЭЗ будзе абараняць ад Расеі, нават калі да гэтага моманту Лукашэнка пасьпее канцлягеры пабудаваць. Але абараняць, зразумела, на словах і на дыпляматычным узроўні, пры дапамозе эканомікі, але ніяк інакш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG