Вашынгтон і Анкара ў супольнай заяве ад 16 жніўня паведамілі, што комплексы вернуць ў Злучаныя Штаты для важных абнаўленьняў, але пры неабходнасьці іх можна будзе вярнуць у Турцыю «цягам тыдня».
У заяве гаворыцца, што караблі ваенна-марскога флёту ЗША застануцца ва ўсходнім Міжземнамор’і, каб дапамагчы ў абароне Турцыі і ў місіях НАТО.
ЗША, Нямеччына і шэраг іншых краін НАТО у 2013 годзе разьмясьцілі свае супрацьпаветраныя падразьдзяленьні ў Турцыі, якая таксама ўваходзіць у альянс. Гэта было зроблена ў адказ на абстрэлы з тэрыторыі Сірыі.
Некалькі дзён таму Нямеччына абвясьціла, што 31 студзеня выведзе свае комплексы Patriot і 250 вайкоўцаў, якія цяпер разьмешчаныя ў Турцыі. Прэсавы сакратар міністэрства абароны Нямеччыны сказаў, што гэты крок выкліканы тым, што пагроза ракетных атак з Сірыі значна зьменшылася.
Паводле нямецкай ацэнкі, галоўнай пагрозай у рэгіёне цяпер зьяўляюцца ваяўнікі групоўкі Ісламская дзяржава, якія ня маюць ракетаў.