Раней паведамлялася, што міністэрства ўнутраных спраў Ізраілю рэкамэндавала ўраду не зацьвярджаць бязьвізавы рэжым, бо адмена віз можа прывесьці да павелічэньня колькасьці нелегалаў, якія прыбываюць у якасьці турыстаў застаюцца ў Ізраілі з мэтай заробкаў.
Пагадненьне аб адмене візаў падпісалі ў Менску яшчэ 19 верасьня 2014 году. Тады заяўлялася, што новы 2015 год грамадзяне Беларусі і Ізраіля змогуць сустрэць бязь візаў. Аднак гэтага не атрымалася. Пагадненьнем прадугледжана, што з моманту ратыфікацыі і да фізычнай адмены візаў павінна прайсьці 90 дзён. Беларусь свае абавязаньні выканала цалкам 5 студзеня 2015 году. Ізраіль затрымліваецца.
А пакуль, каб беларусу наведаць Ізраіль, трэба набыць візу, якая каштуе 23 даляры. Грамадзянін Ізраіля за беларускую візу мусіць заплаціць даражэй — 60 эўра.