Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад дэманструе «эканамічны аптымізм»


Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2016 год прадугледжвае рост валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на 1,1% і зьніжэньне інфляцыі да 12%.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў падчас пасяджэньня прэзыдыюма Савета міністраў.

Па яго словах, у прапанаваным прагнозе рост эканомікі плянуецца за кошт прыросту даданай вартасьці ў прамысловасьці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі. Акрамя таго, кіраўнік ураду паведаміў, што інфляцыя ў 2016 годзе, згодна з праектам прагнозу, павінна скласьці 12%, стаўка рэфінансаваньня прагназуецца на ўзроўні 18-22%. Таксама ў прагнозе прадугледжана дадатнае сальда 0,9% ВУП.

Прыблізна такія ж лічбы фігуравалі ў прагнозе на 2015 год, але, робяць папярэднія высновы аналітыкі, ніводзін з паказьнікаў выкананы ня будзе — прыкладам, інфляцыя па выніках году чакаецца ў прамежку 15-18%.

На думку Андрэя Кабякова, асноўнай задачай на 2016 год стане захаваньне валютнага балянсу і золатавалютных рэзэрваў: «У бягучым годзе мы праходзім пікавыя выплаты па дзярждоўгу, але ў 2016-м таксама маюцца быць значныя выплаты: з эканомікі на гэтыя мэты будзе ўзята 3 мільярды 200 тысяч даляраў, зь іх на пагашэнне асноўнага доўгу — 2 мільярды 300 мільёнаў». Кабякоў удакладніў, што палову асноўнага доўгу плянуецца пагашаць за кошт бюджэту, другую палову — рэфінансаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG