Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларуска-літоўскай мяжы ў чарзе на выезд — больш за 100 легкавікоў


Чарга ў памежным пункце пропуску Каменны Лог, архіўнае фота
Чарга ў памежным пункце пропуску Каменны Лог, архіўнае фота

Афіцыйны сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь паведамляе, што на 10 гадзін раніцы 15 жніўня на беларуска-літоўскай мяжы ўтварыліся вялікія чэргі. У памежным пункце Каменны Лог на выезд зь Беларусі — чарга са 100 легкавікоў і 120 грузавых машын. У прапускным пункце Беняконі па 30 грузавікоў і легкавікоў чакаюць чаргі на выезд зь Беларусі, а 80 грузавых аўтамабіляў стаяць на літоўскім баку і чакаюць дазволу на ўезд у Беларусь.

На беларуска-польскай мяжы чарга ў прапускным пункце Бераставіца, у чарзе на ўезд у Беларусь стаяць больш за 70 грузавікоў. На мяжы з Украінай ў Камарыне і Макранах па 30 грузавікоў стаяць у чарзе на ўезд у Беларусь. Ва ўсіх астатніх памежных пунктах пропуску чэргаў няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG