Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі пазбавяць грузінскага грамадзянства


Тбілісі чакае афіцыйнага пацьверджаньня ад Кіева аб наданьні экс-прэзыдэнту Грузіі Міхаілу Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. «У выпадку такога пацьверджаньня мы пачнём працэдуру пазбаўленьня яго грузінскага грамадзянства», — заявіла міністар юстыцыі Грузіі Тэя Цулукіані. Яе словы цытуе ўкраінскае выданьне Корреспондент.нет.

Паводле яе, грузінскае заканадаўства не прадугледжвае падвойнага грамадзянства.

29 траўня Саакашвілі атрымаў грамадзянства Ўкраіны. 30 траўня адпаведны дакумэнт быў апублікаваны на сайце прэзыдэнта. Пазьней экс-прэзыдэнт Грузіі быў прызначаны губэрнатарам Адэскай вобласьці.

Украіна не прызнае падвойнага грамадзянства. Атрымаць украінскае грамадзянства можна толькі падпісаўшы дэклярацыю з абавязацельствам адмовіцца ад наяўнага грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG