Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пашырае санкцыі супраць Расеі


На сайце Кабміна Ўкраіны апублікавана распараджэньне аб пашырэньні санкцый у дачыненьні да Расеі.

У распараджэньні «Аб пашырэньні прапаноў па ўжываньні пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мераў» сказана, што сьпіс фізычных і юрыдычных асобаў, да якіх будуць ужытыя санкцыі, застаецца інфармацыяй «для службовага карыстаньня».

У дакумэнце таксама гаворыцца, што Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны павінна разгледзець пытаньне «аб усталяваньні тэрміну прымяненьня санкцый, інфармаваньня асобаў аб прымяненьні да іх санкцый, а таксама адносна апублікаваньня пераліку такіх асобаў».

Гэта ўрадавае распараджэньне ўступае ў сілу з дня яго апублікаваньня.

У СНБА пакуль аб атрыманьні другога пакета санкцый не паведамлялі.

11 верасьня 2014 года украінскі ўрад прыняў першае распараджэньне аб увядзеньні санкцый, у прыватнасьці, забароны тычыліся ўезду на тэрыторыю Украіны некаторым асобам, вываду капіталу за межы Украіны, удзелу ў прыватызацыі, забароны экспарту ў Расею тавараў ваеннага прызначэньня і двайнога выкарыстаньня.

У Кабінэце міністраў адзначаюць, што ў цэлым двума распараджэньнямі ўрада прапануецца прымяніць санкцыі ў дачыненьні да 1124 фізычных і 156 юрыдычных асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG