Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі музыкант прасьпяваў пра «сьмерць пармэзана»


Зьнішчэньне сыру пад Арэнбургам, 6 жніўня 2015 году
Зьнішчэньне сыру пад Арэнбургам, 6 жніўня 2015 году

Грузінскі музыкант Заза Заалішвілі прасьпяваў песню на вершы расейскага паэта Арлушы, прысьвечаны расейскай кампаніі па зьнішчэньні прадуктаў, увезеных у краіну ў абыход эмбарга.

Заза Заалішвілі выклаў ролік з гэтай песьняй на YouTube і ў Фэйсбук, дзе відэа ўжо сабрала больш за 100 тысяч праглядаў.

Раней Заалішвілі прасьпяваў песню на папулярны ўкраінскі верш «Ніколі мы ня будзем братамі», адрасаваны расейцам.

«Сьвет цяпер вельмі зьвязаны. Натуральна, мяне ня можа не хваляваць агульнапалітычная сытуацыя ва ўсім сьвеце. Тым больш, з Расеяй у нас была вайна, быў вельмі непрыемны канфлікт. Што тычыцца Ўкраіны: Украіна мяне вельмі зачапіла. Гэта была мая першая палітычная песьня. Цалкам выпадкова выявіўшы верш Анастасіі Дзьмітрук на Фэйсбуку (тады яна была яшчэ зусім невядомая паэтка), я напісаў песьню. Песьня стала вельмі папулярнай — мільёны паглядзелі. Я ніколі ня думаў залазіць у палітыку. Лічу, што музыка і мастацтва не павінны ўмешвацца ў палітыку. Тым ня менш, як грамадзянін, як чалавек, якога хвалюе ня толькі музыка, ня толькі нашы канкрэтныя музычныя праблемы, я разумею, што дабрабыт сьвету і таго ж мастацтва залежыць шмат у чым ад палітыкі. Таму я выказаў сваё меркаваньне.

Зьнішчэньне прадуктаў у Расеі — гэта справа расейцаў, справа, да якой я ніякага дачыненьня ня маю. Я глядзеў на рэакцыю людзей, на камэнтары ў інтэрнэце. Мне падалося, што прапаганда ў Расеі дасягнула такога ўзроўню, што мяне гэта ўжо пачало хваляваць. У мяне ёсьць у тэлевізары расейскі „Першы канал“, я часам яго гляджу. У мяне такое адчуваньне, што я гляджу навіны зь іншай плянэты. Вельмі пераканаўча гучыць, але гучыць зусім супрацьлеглае таму, што кажа ўвесь сьвет. І гэта нейкае адчужэньне Расеі мяне стала вельмі моцна трывожыць», — заявіў Заалішвілі Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG