Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя першай у Эўразьвязе хоча забараніць ГМА ў сельскай гаспадарцы


Шатляндыя будзе дамагацца забароны на генна-мадыфікаваную сельгаспрадукцыю, заявіў міністар сельскай гаспадаркі Рычард Локхед.

Як паведамляе BBC, ён мае намер запатрабаваць выхаду Шатляндыі з эўрапейскіх пагадненьняў аб культывацыі генна-мадыфікаваных культур.

Локхед падкрэсьліў, што Шатляндыя набыла сусьветную славу з-за сваёй прыгожай прыроды, таму забарона на ГМА падтрымае яе «чысты, экалягічны статус».

Фэрмэры і навукоўцы крытычна ўспрынялі прапанову шатляндзкага міністра.

«Гэта сумны дзень для навукі і сумны дзень для Шатляндыі», — пракамэнтаваў прапанову Локхеда прафэсар малекулярнай генэтыкі Х’ю Джонс.

Генная інжынэрыя мае шмат прыхільнікаў і шмат праціўнікаў. Генэтыкі лічаць, што за генэтычна мадыфікаванымі прадуктамі будучыня. Эколягі і “Грынпіс” называюць іх «ежай Франкенштэйна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG