Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку малявалі арнамэнты на дрэвах. Толькі не беларускія


Удзельнікі арт-праэкту «Арнамэнты на дрэвах» намалявалі кампазыцыі на пабеленых ствалах каштанаў, ліп ды іншых дрэваў, якія растуць каля мастацкай школы.

Праект прыдумалі і ўвасобілі настаўнікі мастацкай школы разам з вучнямі — выхаванцамі творчага летніку. Анансаваная мэта арт-праэкту — ня проста прадэманстраваць гледачам розныя ўзоры арнамэнту, а далучыць іх да народнага мастацтва, зьвярнуцца да глыбіняў этнічнай самасьвядомасьці. Прачытаўшы анонсы ў СМІ, многія чакалі, што дрэвы «апрануць у вышыванкі», якія сталіся трэндам гэтага году, і што гэта дадасьць Полацку нацыянальнага калярыту.

Аднак анічога беларускага ў малюнках на ствалах дрэваў няма — дзеці проста малявалі тое, што падказвала ім фантазія. Працэс росьпісу дрэваў назіралі ўсе ахвотныя.

Паводле арганізатараў, нямала палачан і гасьцей горада змогуць убачыць гэтыя малюнкі бліжэйшым часам — пакуль фарба ня змыецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG