6-га жніўня спаўняецца 70 гадоў з дня амэрыканскага атамнага бамбаваньня японскага гораду Хірасіма. Удар быў нанесены на апошнім этапе Другой сусьветнай вайны, з мэтай паскорыць капітуляцыю Японіі. Ахвярамі выбуху сталі каля 140 тысяч чалавек. Гэта лічба ўключае тых, хто выжыў пры атацы, але памёр пазьней ад прамянёвай хваробы. Атамныя бамбаваньні Хірасімы і іншага японскага горада Нагасакі (праз тры дні, 9 жніўня 1945 года) — адзіныя ў гісторыі чалавецтва прыклады баявога ўжываньня ядзернай зброі.
Бамбаваньне Хірасімы і пасьля яго ФОТА
1
Здымак бамбаваньня, зроблены амэрыканскімі вайскоўцамі
2
Хірасіма пасьля бамбаваньня
3
Мэмарыяльны парк у Хірасіме
4
Кенотаф у Мэмарыяльным пару міру
5
Помнік Садко Сасакі, дзяўчынцы, памерлай ад наступстваў атамнага бамбаваньня
6
Эўкаліпт, які выстаяў пасьля выбуху атамнай бомбы ў Хірасіме
7
1 жніўня 2015. Выжыўшы пры бамбаваньні 82-гадовы Міцуа Кадама паблізу "Атамнага купалы» - будынка, які да вайны быў выставачным цэнтрам Гандлёва-прамысловай палаты Японіі. У выніку атамнага бамбаваньня будынак быў моцна пашкоджаны, але ацалеў, нягледзячы на тое, што знаходзіўся ўсяго за 160 мэтраў ад эпіцэнтру.
8
Сьцяг Японіі на фоне "Атамнага купала", унесенага ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА
9
"Атамны купал» у Хірасіме. Для ўдзелу ў памятных цырымоніях ў горадзе 6 жніўня, на 70-ю гадавіну трагічных падзей, запрошаны дэлегацыі са ста краінаў, уключаючы Расею, ЗША, Вялікабрытанію і Францыю
10
Адзін з тых, хто перажыў бамбаваньне, 89-гадовы Акіра Ямада - былы кіраўнік унівэрсытэту Фукусімы
11
Макет скінутай на Хірасіму атамнай бомбы Маляня у натуральную велічыню, у гарадзкім Мэмарыяльным парку-музэі міру
12
Пажылая жанчына падчас малітвы ў Мэмарыяльным парку міру Хірасімы, Жнівень 2013
13
Фатаграфія зь мінулагодняй памятнай цырымоніі ў Мэмарыяльным парку міру ў Хірасіме