Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альпініста зь Беларусі выратавалі ў гарах Грузіі


Грузінскім ратавальнікам удалося знайсьці альпініста зь Беларусі на гары Ушба (рэгіён Самэгрэла-Зэма Сванэці), паведамілі «Навіны-Грузія» у прэс-службе Цэнтру па кіраваньні неадкладнай дапамогі «112» МУС Грузіі.

Напярэдадні два беларускія альпіністы затрымаліся на Ўшбе, адзін разьбіўся насьмерць, іншага не маглі знайсьці. Да выратавальнай апэрацыі былі далучаныя паліцэйскія верталёты. «Другога альпініста ўдалося знайсьці сёньня раніцай. Ніякіх цялесных пашкоджаньняў у яго не назіраецца. Яго стан стабільны», — паведаміла супрацоўніца прэс-службы Ганна Нікалаішвілі.

Па КК інфармацыі, зараз пацярпелы знаходзіцца ў горадзе Месьціа, пазьней яго перавязуць у Тбілісі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG