Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паляк на парапляне» абышоўся штрафам і дэпартацыяй


Грамадзянін Польшчы Марцін Душынскі, які 22 ліпеня незаконна перасек на парапляне мяжу зь Беларусьсю, заплаціў штраф. Яму таксама забаронены ўезд у Беларусь на бліжэйшыя 5 гадоў, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэту.

Адміністрацыйны суд палічыў затрыманага парушальнікам дзяржаўнай мяжы, сваю віну той прызнаў цалкам. Ён заплаціў штраф у 8,8 млн. рублёў. Марціна Душынскага дэпартавалі зь Беларусі, а ў далейшым яму забаронены ўезд у краіну на 5 гадоў.

Акрамя таго, вядзецца адміністрацыйны працэс за парушэньне правілаў выкарыстаньня паветранай прасторы Беларусі. Спэцыялісты «Белаэранавігацыі» ўжо перадалі матэрыялы справы ў суд Сьвіслацкага раёну для магчымага прыцягненьня паляка да адказнасьці.

22 ліпеня каля вёскі Нязбодзічы Сьвіслацкага раёну гарадзенскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Польшчы. 26-гадовы Марцін Душынскі незаконна перасек мяжу зь Беларусьсю на парапляне. Пры сабе ў яго былі радыёстанцыя, смартфон, ліхтар, сродкі мэдычнай дапамогі, таблеткі без прамысловай ўпакоўкі, пасьведчаньне кіроўцы, банкаўскія плястыкавыя карты, грошы. Паляк сьцьвярджаў, што страціў арыентыроўку ў паветры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG