Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яныя беларусы пабіліся ў літоўскім самалёце


Самалёт, які вылецеў з Коўна, быў вымушаны вярнуцца назад праз бойку п’яных беларусаў.

Пра інцыдэнт паведамляе Delfi.lt. Самалёт выляцеў у Алікантэ, але быў вымушаны разьвярнуцца адразу, як перасек мяжу з Польшчай. Прычынай стала бойка паміж членамі сям’і зь Беларусі, што разгарэлася на борце. Лаянка паміж мужам і жонкай (ляцелі з двума малалетнімі дзецьмі) перарасла ў сур’ёзны канфлікт.

Літоўская Служба аховы дзяржмяжы інфармуе, што з самалёта высадзілі п’яных беларусаў зь дзецьмі і яшчэ аднаго грамадзяніна Літвы, пасьля чаго самалёт дазаправілі, і ён зноў вылецеў у Алікантэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG