Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырасьлі цэны на імпартаваныя цыгарэты


У Беларусі 1 жніўня павышаныя цэны на некаторыя маркі цыгарэт. На сайце Міністэрства па падатках і зборах разьмешчаная інфармацыя аб максымальных рознічных цэнах на цыгарэты з фільтрам.

Зьмены тычацца цэнаў на імпартаваныя цыгарэты. Так, на цыгарэты Camel (Filters, Blue, Silver) цана павышаная на 5,3% да 20 тыс. рублёў за пачак, Sobranie (Blacks, Golds, Black, Blue, Gold) — на 3,4% да 30 тыс. рублёў.

Як паведамлялася раней, 1 ліпеня цэны на большасьць марак цыгарэт былі павышаныя на 0,6–17,5%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэксу, зь 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэкляраваць максымальныя розьнічныя цэны на цыгарэты. Раней цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Нагадаем, зь 1 ліпеня ў гандлёвых аб’ектах забароненая выкладка ў вітрынах і на іншым гандлёвым абсталяваньні тытунёвых вырабаў. Інфармацыю аб іх у гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадзкага харчаваньня можна разьмяшчаць толькі ў выглядзе пераліку вырабаў з указаньнем найменьня і цаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG