Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ прыняў на траціну больш студэнтаў у магістратуру


Будынак ЭГУ
Будынак ЭГУ

У часе ўступнай кампаніі сёлета Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні (ЭГУ) прыняў на 33% больш студэнтаў магістарскіх праграм, чым летась. У два разы ўзрасла колькасьць тых, хто паступілі на такія магістарскія праграмы, як «Міжнароднае права і права ЭЗ», «Публічная палітыка» і «Гістарычная і культурная спадчына».


«Сёлетні год асаблівы тым, што значна (на 28%) павялічылася колькасьць студэнтаў, якія пасьля завяршэньня бакаляўрыяту Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту вырашылі працягнуць навучаньне ў магістратуры ЭГУ. Асноўнымі прычынамі гэтага стала адданасьць студэнтаў свайму унівэрсытэту, жаданьне працягнуць працу над праектамі, пачатымі падчас вучобы, а таксама эфэктыўна дзеючая сетка выпускнікоў ЭГУ», — тлумачыць Рэктар Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту прафэсар Дэйвід Полік.


Іншай адметнасьцю уступнай кампаніі 2015 стала новая бакаляўрская праграма «Сусьветная палітыка і эканоміка», якую ЭГУ адкрыў у супрацоўніцтве з унівэрсытэтам Вітаўта Вялікага. Яна зьяўляецца адзінай сумеснай бакаляўрскай праграмай у Літве, выпускнікам якой прысвойваецца двайны дыплём.


«Прыкметная станоўчая тэндэнцыя: у гэтым годзе яшчэ больш абітурыентаў паступіла праз Асацыяцыю вышэйшых школ Літвы па арганізацыі агульнага прыёму — на розныя спэцыяльнасьці ў ЭГУ ўжо прынята 7 студэнтаў зь Літвы», — зьвяртае ўвагу кіраўнік аддзелу па наборы студэнтаў ЭГУ Максімас Мілта.


Каб забясьпечыць яшчэ большую колькасьць тых, хто паступае зь Беларусі, з 2015 ЭГУ прапануе Курсы падрыхтоўчага году ў Вільні і ў Менску.

Новы акадэмічны год у ЭГУ пачнецца 1 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG