Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры беларускія кампаніі — сярод найлепшых у тэставаньні праграмнага забесьпячэньня


Тры кампутарныя кампаніі з ліку рэзыдэнтаў беларускага Парку высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) патрапілі ў топ лепшых кампаній, якія займаюцца тэставаньнем праграмнага забесьпячэньня, згодна з апублікаваным рэйтынгам амэрыканскай дасьледчай фірмы Clutch.

Як паведамілі агенцтву БелаПАН у ПВТ, у дасьледаваньні выкарыстоўвалася ўласная мэтадалёгія кампаніі — так званая матрыца лідэраў (Leaders Matrix), якая адлюстроўвае накіраванасьць кожнай з кампаніяў і яе здольнасьць даць кліентам надзейныя і якасныя вынікі. У дзесятцы лепшых — рэзыдэнты ПВТ EffectiveSoft, Artezio і Intetics.

Кампаніі былі выбраныя, грунтуючыся на якасных і колькасных паказчыках (у тым ліку вопыт кампаніі, прызнаньне ў галіне, тэхнічныя сэртыфікацыі, прысутнасьць на рынку і станоўчыя водгукі кліентаў).

«Забесьпячэньне якасьці — адзін з найбольш важных элемэнтаў любога праекта па распрацоўцы, — падкрэсьліў Джошуа Марголін, старэйшы аналітык кампаніі Clutch. — Кампаніі, якія займаюцца тэставаньнем, якія адлюстраваныя ў дадзеным справаздачы, паказалі выдатныя вынікі ў забесьпячэньні маштабаванасьці і ўстойлівасьці рашэньняў іх кліентаў».

Clutch — даследча-аналітычнае агенцтва ў галіне інфармацыйных тэхналёгій. На сёньняшні дзень Clutch прааналізаваў і ацаніў больш за 900 кампаніяў, якія ахопліваюць прынамсі 50 розных рынкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG