Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве арыштавалі журналіста за «расхістаньне палітычнай абстаноўкі»


Хамоўніцкі суд Масквы санкцыянаваў арышт журналіста агенцтва РБК Аляксандра Сакалова. Яго падазраюць ва ўдзеле ў дзейнасьці арганізацыі «Армія волі народа», якая прызнаная ў Расеі экстрэмісцкай.

Па справе таксама праходзіць кіраўнік арганізацыі Юры Мухін — публіцыст, былы галоўны рэдактар газэты «Дуэль». Ён быў затрыманы ў Сімфэропалі і этапаваны ў Маскву. Трэці падазраваны — паплечнік Мухіна Валерый Парфёнаў — таксама ўзяты пад варту.

Як гаворыцца ў матэрыялах справы, падазраваныя імкнуліся да «расхістваньня палітычнай абстаноўкі ў бок нестабільнасьці і зьмене існуючай улады нелегальным шляхам».

Як патлумачыў адвакат арыштаваных Аляксей Чарнышоў, яго падабаронныя хацелі дамагчыся ўнясеньня паправак у Канстытуцыю і прыняцьця закону «За адказную уладу». Аўтары ініцыятывы прапаноўвалі ацэньваць працу дэпутатаў, сэнатараў і кіраўніцтва краіны пасьля заканчэньня іх паўнамоцтваў.

«Армія волі народа» пасьля судовай забароны яе дзейнасьці была ператвораная ў ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму «За адказную уладу».

Юры Мухін ў 2009 годзе быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна за экстрэмісцкія заклікі. Мухін — сталініст і прыхільнік тэорый змовы. У прыватнасьці, ён апраўдваў сталінскія рэпрэсіі, сьцьвярджаў, што польскіх афіцэраў у Катыні расстралялі немцы, адмаўляў факт высадкі амэрыканскіх астранаўтаў на Месяц і абвінавачваў ЦРУ ў арганізацыі тэрактаў 11 верасьня 2001 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG