Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 ліпеня: Пачатак суду над Надзеяй Саўчанкай


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі. ​

Афіша:

Міжнародны дзень барацьбы з гандлем людзьмі

Менск, у «Прэзыдэнт-гатэлі» адбудзецца сумесная калегія Генпракуратураў Беларусі і Расеі з удзелам кіраўнікоў ведамстваў Аляксандра Канюка і Юрыя Чайкі.

Данецк (Растоўская вобласьць Расеі), гарадзкі суд правядзе папярэднія слуханьні па справе Надзеі Саўчанкі, якая абвінавачваецца ў гібелі двух расейскіх журналістаў у Данбасе.

Масква, сустрэча міністра энэргетыкі РФ Аляксандра Новака з кіраўніком АПЕК Абдалой Аль-Бадры.

У гісторыі:

1502 — Хрыстафор Калюмб адкрыў Гандурас.

1840 — цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь» ды загадаў выкарыстоўваць замест яе назву «губэрні Паўночна-Заходняга краю».

1898 — старт першага трамвая ў Віцебску.

1905 — Альбэрт Айнштайн апублікаваў артыкул «Да электрадынамікі рухомых целаў», у якім выклаў асновы спэцыяльнай тэорыі адноснасьці.

1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».

1956 — у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

1960 — СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.

1960 — былая калёнія Бэльгіі, якая дамаглася незалежнасьці, абвяшчае сябе Рэспублікай Конга. Прэзыдэнтам краіны робіцца Жазэф Касавубу, прэм’ер-міністрам — Патрыс Лумумба.

1975 — у Гэльсінкі пачалася Нарада па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.

1980 — Ерусалім абвешчаны «вечнай і непадзельнай» сталіцай Ізраіля.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог.

1863 — Генры Форд, амэрыканскі прамысловец.

1871 — Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.

1911 — Чэслаў Мілаш, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

1917 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980-1983 гадах.

1947 — Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і дзяржаўны дзеяч.

1948 — Захар Шыбека, беларускі гісторык, прафэсар.

1954 — Іван Паўлоўскі, беларускі пэдагог.

1958 — Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1898 — Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзеяч

2007 — Мікелянджэла Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр

2007 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік

2009 — Юрый Курненін, беларускі футбаліст і трэнэр.

Цытата:

Вы думаеце, усё так проста? Так — усё проста. Але зусім ня так.

Альбэрт Айнштайн

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG