Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявада-цэнтар: Расейцаў ня вельмі турбуе міжнародная ізаляцыя і заходнія санкцыі


Пра гэта сьведчаць вынікі ўсерасейскага апытаньня, праведзенага ў ліпені Лявада-цэнтрам.

Пра гэта сьведчаць вынікі ўсерасейскага апытаньня, праведзенага ў ліпені Лявада-цэнтрам.

На пытаньне, ці непакоіць апытаных міжнародная ізаляцыя Расеі, зьвязаная з пазыцыяй Масквы адносна Ўкраіны, станоўча адказалі 38% апытаных (вельмі непакоіць/дастаткова непакоіць), 58% — адмоўна (ня надта непакоіць/зусім не непакоіць). Варта адзначыць, што ў параўнаньні са сьнежнем 2014 году ступень устурбаванасьці міжнароднай ізаляцыяй паменшылася, тады долі занепакоеных і не занепакоеных складалі 46% і 51% адпаведна.

Падобнае ж стаўленьне — да эканамічных і палітычных санкцыяў з боку Захаду. Занепакоенасьць яны выклікаюць у 41% апытаных расейцаў, не адчуваюць вялікай занепакоенасьці 56%. Сем месяцаў таму гэтыя лічбы складалі 51% і 46% адпаведна.

29% апытаных мяркуюць, што заходнія санкцыі выклікалі велізарнае пагаршэньне стану расейскай эканомікі, 48% лічаць, што санкцыі прывялі да нязначнага пагаршэньня, і 18% упэўненыя, што санкцыі ніяк не паўплывалі на стан расейскай эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG