Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО падтрымала барацьбу Турэччыны з «Ісламскай дзяржавай»


Ёнс Столтэнберг
Ёнс Столтэнберг

Генэральны сакратар НАТО Ёнс Столтэнберг заявіў, што Анкара не патрабуе ваеннай дапамогі і нагадаў, што Турэччына мае другое па колькасьці і эфэктыўнасьці войска ў Паўночнаатлянтычным саюзе.

Саюз НАТО заявіў пра поўную салідарнасьць з Турэччынай у яе барацьбе з баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» і ў той жа час заклікаў праявіць стрыманасьць у кампаніі Анкары супраць курдзкіх сэпаратыстаў. Заява была зробленая сёньня на экстраным пасяджэньні НАТО ў Брусэлі на ўзроўні амбасадараў.

Удзельнікі сустрэчы заклікалі ацаніць пагрозу, створаную групоўкай «Ісламская дзяржава» і адказ Турэччыны на яе.

Генэральны сакратар НАТО Ёнс Столкурдыстантэнберг заявіў, што Анкара не патрабуе ваеннай дапамогі і нагадаў, што Турэччына мае другое па колькасьці і эфэктыўнасьці войска ў Паўночнаатлянтычным саюзе.

У часе сустрэчы за зачыненымі дзьвярыма прадстаўнікі НАТО заклікалі Турэччыну не выкарыстоўваць празьмерную сілу ў адказ на тэракты і працягнуць мірны працэс з прадстаўнікамі курдзкай меншасьці.

Турэцкія ўлады на мінулым тыдні правялі арышты курдзкіх актывістаў па ўсёй краіне. Ваенная авіяцыя Турэччыны нанесла ўдары па пазыцыях групоўкі «Ісламская дзяржава» і Рабочай партыі Курдыстану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG