Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Райскія яблыкі»: рэдкі запіс Высоцкага, зроблены ў Каліфорніі.


Знойдзены рэдкі запіс песьні расейскага барда Ўладзімера Высоцкага, зроблены падчас яго прыезду ў Лос-Анжэлес у 1979 годзе.

За сваё кароткае жыцьцё культавы расейскі паэт і выканаўца сваіх песень Уладзімер Высоцкі напісаў і прасьпяваў каля 600 песень. Афіцыйна ў СССР была выпушчаная толькі іх невялікая частка.

Яго музыка гучала з самаробных запісаў, зробленых на хатніх канцэртах як у Савецкім Саюзе, так і за мяжой.

Многія свае песьні Высоцкі запісаў падчас паездкі ў ЗША ў канцы 1970-х гадоў. Некаторыя зь іх былі запісаныя ў мангэтанской кватэры Міхаіла Барышнікава — артыста балету, які стаў ў 1974 годзе невяртанцам з СССР.

Некаторыя запісы былі зробленыя ў доме каліфарнійскага музыкі Майкла Міша, у якога спыняліся ў Лос-Анджэлесе Высоцкі і яго жонка — француская актрыса Марына Ўладзі.

Міш прадставіў Радыё Свабода частку запісу песьні, выкананай Высоцкім у яго хатняй аудыёстудыі ў 1979 годзе. Гэта неабнародаваны варыянт добра вядомай песьні Высоцкага «Райскія яблыкі». Гэта насычаная рэлігійнымі вобразамі змрочная алегорыя.

Герой песьні распавядае аб сваёй будучай сьмерці, пра тое, як трапіць ён у «райскія сады», і апынуцца яны «месцам гіблым і зяблым». Населеныя яны змарнелымі людзьмі, якія знаходзяцца пад наглядам Сьвятога Пятра і аховы, якая страляе «без прамашкі ў лоб».

Атрыманы Радыё Свабода ад Майкла Міша запіс доўжыцца крыху больш за чатыры хвіліны. Па прычынах магчымых рознагалосьсяў па аўтарскім праве, Радыё Свабода публікуе толькі невялікі ўрывак запісу.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:34 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG