Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты ўжо 10 чалавек


Учора ў другой палове дня ў ЦВК паступіла заява аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэньні кандыдата ў прэзыдэнты Сяргея Заблоцкага.

Пра Сяргея Заблоцкага пакуль наагул нічога не вядома. Сайт ЦВК нават не паведамляе, хто ўзначальвае яго ініцыятыўную групу.

Такім чынам, на дадзены момант патэнцыйных кандыдатаў ужо 10 чалавек.

Раней, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падалі: Аляксандар Лукашэнка, Сяргей Калякін, Сяргей Гайдукевіч, Андрэй Канавец, Тацяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Жанна Раманоўская, Ірына Першына.

***

А што вы думаеце пра выбары? Што кажуць вашыя сябры ці сваякі? Пішыце ў камэнтарах ці нам на пошту svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG