Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як уцякаюць з турмы: апублікаванае відэа ўцёкаў наркабарона Гусмана


Мэксыканскія ўлады апублікаалі відэазапіс з камэраў назіраньня турмы Альціплана, на якой відаць, як наркабарон Хаакін Гусман рыхтуецца да ўцёкаў.

На кадрах бачна, як Гусман шпацыруе па сваёй камэры, потым заходзіць у душавую і зьнікае.

Пазьней у камэры знайшлі дзірку, якая вядзе ў тунэль даўжынёй паўтара кілямэтра, па якім Гусман і выбраўся з турмы.

Гусман быў арыштаваны ў лютым 2014 году ў штаце Сіналёа ў выніку сумеснай апэрацыі мэксыканскіх і амэрыканскіх наркапаліцыянтаў.

12 ліпеня стала вядома, што наркабарон другі раз зьбег з турмы асабліва строгага рэжыму. МУС Мэксікі лічыць, што ягоным уцёкам дапамаглі супрацоўнікі турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG