Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла вырашыла захапіць частку суседняй Гаяны


Нікалас Мадура і Эва Маралес
Нікалас Мадура і Эва Маралес

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура знайшоў сродак для барацьбы зь нізкім рэйтынгам і эканамічным крызісам у краіне — ён вырашыў захапіць дзьве траціны суседняй дзяржавы Гаяна, піша The Washington Post.

Паводле Madura, цяпер урад рыхтуе «вялікую перамогу». Вэнэсуэла лічыць, што ў яе несумленна адабралі частку тэрыторыі яшчэ ў 1899 годзе і цяпер самы час аднавіць гістарычную справядлівасьць.

У Вэнэсуэле справы ішлі ня вельмі добра яшчэ да таго, як цэны на нафту ўпалі да 60 даляраў за барэль, але цяпер краіна апынулася ў поўнамаштабным крызісе. Цяпер там самая высокая інфляцыя ў сьвеце, чэргі ў крамы па самыя простыя тавары, дэфіцыт малака і мэдыцынскіх прыладаў для апэрацый. Банкнота самай высокай вартасьці — сто балівараў — каштуе на чорным рынку 17 амэрыканскіх цэнтаў.

Прэзыдэнт краіны Нікалас Мадура апошнія некалькі дзён свае выступы прысьвячае не гуманітарнаму і не эканамічнаму крызісам; ён пагражае захапіць дзьве траціны тэрыторыі суседняй Гаяны — сувэрэннай дзяржавы на ўсходняй мяжы Вэнэсуэлы.

«Мы вернем тое, што нам пакінулі нашы продкі», — заявіў ён нядаўна.

У XIX стагодзьдзі Гаяна была брытанскай калёніяй. У 1895 годзе брытанцы вырашылі пайсьці яшчэ далей і захапіць сабе частку ракі Арынока, што не спадабалася ЗША. Тады пад уплывам Штатаў Вэнэсуэла зьвярнулася ў міжнародны арбітраж, які ў 1899 годзе вызначыў цяперашнія межы. Вэнэсуэла, праўда, з 1962 году спрабуе іх абскардзіць, хоць да гэтага афіцыйна гэтыя межы прызнавала і нават друкавала на сваіх мапах.

Вяртаньнем спрэчнай тэрыторыі ў Вэнэсуэле будзе займацца толькі што створанае дзяржаўнае агенцтва «Міністэрства па выратаваньні Эсэкіба». Эсэкіба — гэта самая вялікая рака Гаяны, а тэрыторыя, якую абяцае захапіць Мадура, называецца Гаяна-Эсэкіба і пераважна складаецца з джунгляў і саваны. Перш за ўсё вэнэсуэльцы хочуць раздаць пашпарты мясцовым жыхарам, што жывуць у джунглях. Усяго на гэтай тэрыторыі жыве каля 200 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG