Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікоў Беларусі не ўключылі ў «групу мудрацоў» АБСЭ


Беларуская дэлегацыя на пасяджэньні АБСЭ, архіўнае фота 2013 году
Беларуская дэлегацыя на пасяджэньні АБСЭ, архіўнае фота 2013 году

Беларусь чакае, што на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню ў краінах, што ўваходзяць у АБСЭ, «адбудзецца інтэнсіўная дыскусія па пытаньнях урэгуляваньня крызісу ва Ўкраіне, які стаў каталізатарам беспрэцэдэнтнага за апошнія дзесяцігодзьдзі росту напружанасьці ў Эўропе». Пра гэта заявіў сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык, які паведаміў на брыфінгу, што намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына будзе прадстаўляць нашу краіну на нефармальнай сустрэчы высокага ўзроўню Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе. Гэтая сустрэча прымеркаваная да 40-й гадавіны падпісаньня ў Хэльсынкі Заключнага акту Нарады па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе, якая стала папярэдніцай сучаснай АБСЭ.

Падчас дыскусіяў, якія пройдуць цягам двух дзён у сталіцы Фінляндыі, будзе абмеркаваны даклад, які падрыхтавала «група мудрацоў», то бок найбольш кваліфікаваных і дасьведчаных дыпляматаў, у межах працэсу «Хэльсынкі плюс 40». На пытаньне Радыё Свабода, ці быў уключаны ў «групу мудрацоў» прадстаўнік Беларусі, спадар Мірончык адказаў, што гэты дакумэнт рыхтаваўся без удзелу беларускіх дыпляматаў. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі выказаў спадзяваньне, што падчас Хэльсынскай сустрэчы з боку ўсёй АБСЭ будзе выказана кансалідаваная падтрымка той працы, якая вядзецца на менскай пляцоўцы ў рамках трохбаковай кантактнай групы і працоўных падгрупаў па сытуацыі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG