Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі пачаўся рэфэрэндум па пытаньні аб замежных крэдытах


Прэм’ер-міністар Алексіс Цыпрас заклікаў грэкаў сказаць рашучае «не» міжнародным крэдыторам

У Грэцыі пачаўся рэфэрэндум аб умовах аказаньня краіне міжнароднай дапамогі, на якіх настойваюць міжнародныя крэдыторы — Эўрапейская камісія, МВФ і Эўрапейскі цэнтральны банк, так званая «тройка».

Грамадзяне павінны вызначыць, ці маюць яны прыняць або адхіліць прапановы міжнародных крэдытораў аб вывадзе Грэцыі з пазыковага крызісу. Гэтыя прапановы, з аднаго боку, накіраваныя на прадастаўленьне Афінам новых крэдытаў, з другога — умовай для прадастаўлення крэдытаў «тройка» ставіць далейшае ўзмацненьне жорсткасьці эканамічнай палітыкі грэцкага ўраду, «зацягваньне паясоў» грамадзянамі краіны.

Раней прэм’ер-міністар Цыпрас заклікаў грэкаў сказаць рашучае «не» на рэфэрэндуме. У суботу міністар фінансаў краіны Яніс Варуфакіс параўнаў паводзіны крэдытораў з «тэрарызмам».

На фоне вострых дыскусій пра будучыню Грэцыі, якія вядуцца ў Эўропе, нямецкая газэта «Вэльт ам Зонтаг» апублікавала сёньня інтэрвію старшыні Эўрапарлямэнту Марціна Шульца, у якім ён дапусьціў магчымасьць прадастаўленьня дадатковых крэдытаў Грэцыі на кароткі тэрмін.

Гэтыя сродкі, на думку Шульца, маглі б дапамагчы ўраду Грэцыі выплачваць зарплаты і забясьпечваць функцыянаваньне жыцьцёва важных галін — мэдыцыны, транспарту, энэргетыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG