Лідэрам рэйтынгу ў 2015 годзе стаў баксёр Флойд Мейуэзэр з прыбыткам у 300 мільёнаў даляраў.
На другім месцы яшчэ адзін баксёр — Мэні Пак’яо, які зарабіў 160 мільёнаў даляраў.
Трэцяе месца дасталася сьпявачцы Кэці Пэры з прыбыткам у 135 мільёнаў даляраў.
У дзясятку самых высокааплатных знакамітасьцяў таксама ўвайшлі: група One Direction, пісьменьнік Джэймс Патэрсан, актор Робэрт Даўні-малодшы і футбаліст Крыштыяну Раналду.
Адзінай прадстаўніцай Расеі, якая ўвайшла ў рэйтынг, стала тэнісістка Марыя Шарапава. Яе гадавы даход склаў 29.500.000 даляраў.