Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. Як перадае БелТА, міністар распавёў пра ход мадэрнізацыі беларускай арміі.
Лукашэнка заявіў, што прыстасоўваць армію да ўмоў сучасных войнаў і выклікаў яму даводзіцца ўжо трэці раз:
«Нікуды ад гэтага ня дзенесься. Сьвет вельмі дынамічны, асабліва ў гэтым пляне. Ня ўлічваць сусьветны вопыт вядзеньня сучаснай вайны мы ня можам. У адваротным выпадку мы будзем ствараць „монстра“ — войска, якое потым ня зможа ваяваць. Ня дай бог, калі гэта адбудзецца, вядома. Але мы заўсёды павінны мець гэта на ўвазе, таму што армія дзеля гэтага і існуе, каб абараніць сваю краіну. А лепш разьвіваць войска так, каб нікому не было цікава нават паглядзець коса ў наш бок. Гэта значыць, Узброеныя Сілы павінны быць магутныя», — заявіў Лукашэнка.