Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Трыпалі баевікі захапілі ў закладнікі 10 супрацоўнікаў консульства Тунісу


У сталіцы Лібіі Трыпалі баевікі сёньня атакавалі консульства Тунісу і ўзялі 10 супрацоўнікаў у закладнікі.

Міністэрства замежных справаў Тунісу назвала тое, што здарылася, «абуральным парушэньнем дзяржаўнага сувэрэнітэту Тунісу і міжнароднага права».

Трыпалі ад лета 2014 кантралюе паўстанцкая групоўка «Зара Лібіі», якая сфармавала свой урад у Лібіі – у процівагу выгнанаму ў Тобрук ўраду Абдулы аль-Тхіні, які прызнаны міжнароднай супольнасьцю.

Пасьля скіданьня рэжыму палкоўніка Муамара Кадафі ў 2011 годзе Лібію разьдзіраюць міжусобныя канфлікты. Многія паўстанцкія групоўкі адмовіліся скласьці зброю, працягваюць супернічаць адна з адною ў барацьбе за ўладу, захопліваюць розныя рэгіёны краіны. У апошні год у Лібіі зьявіліся ўзброеныя замежныя ісламісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG