Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму загадаў вязаць венікі


Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам

Паводле старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімера Цумарава, на веніках можна зарабіць неблагія грошы.

На адной з нарадаў у гарвыканкаме кіраўнік гораду дакараў кіраўніцтва мясцовага прадпрыемства «Зелянбуд», што яно, маючы сыравіну для венікаў, ня рупіцца іх вязаць.

Паводле Цумарава, магілёўскі «Гарвадаканал» вымушае набываць у прыватнікаў для гарадзкой лазьні венікі па 15 тысяч рублёў за штуку. Цумараў лічыць, што гэтую нішу магло заняць дзяржаўнае прадпрыемства.

«Чаму сёньня „Зелянбуд“ ня вяжа венікі і не дае іх нашаму прадпрыемству? Вось дзе грошы ляжаць, — даводзіў на нарадзе Цумараў. — Нарэжце гальля, прывязіце на сваю базу, навучыце людзей і няхай чалавек, які сядзіць на дзяжурстве, вартаўнік, сядзіць і вяжа венікі. Дадаткова зарабляе грошы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG