Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і сэпаратысты абмяняліся целамі забітых каля Мар’інкі


Мар'інка. Архіўнае фота. 5 чэрвеня 2015 году
Мар'інка. Архіўнае фота. 5 чэрвеня 2015 году

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на сябра камісіі па справах ваеннапалонных (за ДНР) Лілію Радзівонаву. Паводе яе слоў у пятніцу «наш бок і ўкраінскі перадалі па аднаму целу, у суботу ўкраінскі бок вярнуў нам два целы».

Прэс цэнтар украінскіх вайскоўцаў паведамляе, што сёньня сэпаратысты абстрэльвалі іх пазыцыі пад Мар’інкай пяць разоў з ручных супрацьтанкавых і аўтаматычных станковых гранатамётаў, супрацьтанкавых ракетных комплексаў ды іншай стралковай зброі. Пад прыкрыцьцём страляніны выведна-дывэрсійная група спрабавала наблізіцца да ўкраінскіх пазыцый, у выніку распачаўся бой, які скончыўся пасьля паўдня. Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН.

Баі пад Мар’інкай працягваюцца зь мінулага тыдня. За гэты час там загінулі дзясяткі мірных жыхароў і вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG