Севярынец: Падтрымаўшы акупацыю Крыму і Данбасу, Лукашэнка пілуе сук, на якім сам сядзіць
«Нягледзячы на перамовы, якія ён вядзе з эўрапейцамі, публічна ён падтрымлівае расейскую палітыку. І гэта згубна і для яго самога, і для Беларусі. Таму што падтрымліваць акупацыю Крыму і Данбасу азначае пілаваць сук, на якім сядзіш. І для самога Лукашэнкі, і, паколькі ён аднаасобны кіраўнік Беларусі, гэта азначае кепскі варыянт і для Беларусі.
Беларусь падтрымала дэклярацыю саміту «Ўсходняга партнэрства» з агаворкай
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей паведаміў па выніках пасяджэньняў саміту «Ўсходняга партнэрства, што беларуская дэлегацыя ў Рызе напісала дадатковую заяву да выніковага дакумэнту — Супольнай дэклярацыі.
Выніковая прэс-канфэрэнцыя Саміту «Усходняга партнэрства»
«Моцная занепакоенасьць не дапаможа» – акцыя ў Рызе для ЭЗ
Украінцы і грузіны сабраліся ў Рызе каля Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі, дзе праходзіць саміт «Усходняга партнэрства». Удзельнікі акцыі трымалі сьцягі дзьвюх дзяржаў і плякаты з надпісамі «Спыніць расейскую агрэсію!», «Мы народжаныя бязьвізавымі», «Моцная занепакоенасьць не дапаможа».
Беларусь і Ўкраіна на саміце ў Рызе: апэратыўны камэнтар Свабоды
Жывое ўключэньне з саміту «Ўсходняга партнэрства». Падзеі на саміце, зьвязаныя зь Беларусьсю і Ўкраінай, у відэаэфіры Свабоды камэнтуюць наш карэспандэнт Валер Каліноўскі і супрацоўнік украінскай службы Свабоды Расьціслаў Хоцін.
Глядзіце з 03.58
Эўразьвяз выдзеліў Украіне 1,8 мільярда эўра
У рамках Рыскага саміту было падпісанае пагадненьне аб выдзяленьні Ўкраіне эўрапейскага крэдыту памерам 1,8 мільярда эўра.
Старшыня Нацбанку Ўкраіны Валерыя Гонтарава, якая разам зь міністрам фінансаў Натальляй Ярэська падпісала пагадненьне з украінскага боку, заявіла, што гэтыя сродкі ўваходзяць у 40-мільярдны аб’ём міжнароднай дапамогі Ўкраіне і пойдуць на падтрымку эканамічных рэформ.
Эўракамісар Ган: Выніковая дэклярацыя задаволіць усіх
Па выніках саміту «Ўсходняга партнэрства» будзе падрыхтаваны такі варыянт дэклярацыі, які задаволіць усіх, — заявіў журналістам эўракамісар у эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Ёханэс Ган перад пачаткам сустрэчы ў Рызе.
Паседжаньне пачалося. Фота зробленае ў прэсавым цэнтры саміту.
У Рызе патрабуюць спыніць расейскую агрэсію ва Ўкраіне
Каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі ў Рызе сабраліся некалькі дзясяткаў латышоў і ўкраінцаў, якія заклікаюць Эўразьвяз патрымаць Украіну, Грузію, даць ім бязьвізавы рэжым, узмацніць санкцыі супраць Расеі.
«Спыніць расейскую агрэсію», — заклікае адзін з плякатаў удзельнікаў пікету.
Уладзімер Макей у Рызе да прэсы не падыйшоў
Перад пачаткам сёньняшняга пасяджэньня лідэры Эўразьвязу і дзяржаў-партнэраў маюць магчымасьць зьвярнуцца да прэсы, выказаць свае спадзевы ад саміту. Прадстаўнік Беларусі Ўладзімер Макей такую магчымасьць праігнараваў, ён павітаўся з арганізатарамі саміту і прайшоў паўз шэрагі журналістаў.
Сэнсацыяў на Рыскім саміце не чакаецца
У сталіцы Латвіі, якая старшынюе ў Эўразьвязе, праходзіць двухдзённы саміт «Усходняга партнэрства», на якім лідэры Эўразьвязу сустракаюцца з партнэрамі з шасьці краінаў-суседзяў: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Аліеў, як і Лукашэнка, ня едзе на саміт «Усходняга партнэрства»
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў адмовіўся ад удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу ў Рызе 21-22 траўня. На ўсіх папярэдніх ён прысутнічаў асабіста.
Выбар паміж Захадам і Ўсходам для Беларусі непрымальны, — намесьнік міністра эканомікі
Першы намесьнік міністра эканомікі Аляксандар Забароўскі ўзяў актыўны ўдзел у Трэцім бізнэс-форуме «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе.
Карагін пра адставаньне Беларусі ў супрацы з Эўразьвязам: Мы самі вінаватыя
Уладзімер Карагін, дэлегат бізнэс-форуму, які праходзіць у рамках Рыскага саміту, у інтэрвію Свабодзе пазытыўна ацаніў удзел Беларусі ў ініцыятыве «Ўсходняга партнэрства» Эўразьвязу.
Эўрапейская мара і «Ўсходняе партнэрства»
Чаму ў Партнэрства запрасілі шэсьць, а не чатыры ці нават ня тры краіны, чаму запрасілі ня толькі тых, хто сапраўды рабіў эўрапейскі выбар, хто быў гатовы ахвяраваць многім дзеля гэтага выбару?
Беларусь адмовілася падпісваць заяву Рыскага саміту пра анэксію Крыму
У сталіцы Латвіі, якая старшынюе ў Эўразьвязе сёньня пачынаецца двухдзённы саміт «Усходняга партнэрства», на якім лідэры Эўразьвязу сустрэнуцца з партнэрамі з шасьці краінаў-суседзяў: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.