20 траўня на прэс-канфэрэнцыі ў Рызе, адказваючы на пытаньне, у які бок зьмянілася ацэнка афіцыйнага Менску Брусэлем, Ган сказаў:
«Беларусь, як усе сувэрэнныя краіны, зацікаўленая разьвіцьцём добрых адносін з сваімі суседзямі. Я думаю, што гэта разумны і асэнсаваны падыход. Сапраўды, Беларусь і яе прэзыдэнт здолелі паказаць сябе як сумленныя пасярэднікі або прынамсі як гаспадары розных менскіх перамоваў. Але, як вы пэўна ведаеце, у нас усё яшчэ застаюцца праблемы на шляху да сапраўднай нармалізацыі адносін. Гэта зьвязанае з тым, што ў краіне ёсьць палітвязьні і што мы ў сувязі з гэтым увялі санкцыі».
У Рызе сёньня пачынаецца двухдзённы саміт «Усходняга партнэрства», на якім, акрамя прадстаўнікоў шасьці постсавецкіх краінаў — Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны — маюць прысутнічаць каля 25 кіраўнікоў ураду і прэзыдэнтаў з краінаў Эўразьвязу.