Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Віцебскі ўнівэрмаг зьбірае грошы для «дзяцей Данбасу»


Як паведаміла Радыё Свабода блогерка Анастасія Пілюгіна, дзьве скрынкі збору сродкаў на дапамогу «дзецям Данбасу» былі ўсталяваныя ў віцебскім унівэрмагу.

Скрынкі знаходзяцца паміж 1 і 2 паверхамі. Як пазначана на плякатах, прыклееных да скрыняў, ахвяраваньні прызначаюцца «дзецям Данбасу».

На адной са скрыняў ёсьць выява праваслаўнага крыжа, але ці маюць арганізатары збору сродкаў якое-небудзь дачыненьне да царквы — невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG