Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежаля звольнілі з пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі


Міхаіл Ежаль
Міхаіл Ежаль

Былога міністра абароны Ўкраіны Міхаіла Ежаля, якога Віктар Януковіч прызначыў амбасадарам у Менск, звольнілі пасьля пратэстаў грамадзкіх дзеячоў і дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны.

Указ аб звальненьні Ежаля з пасады амбасадара ўхваліў прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Ежаль быў міністрам абароны з сакавіка 2010-га па люты 2012 году.

Яшчэ ў 2013 годзе, падчас Януковічавага прэзыдэнцтва, Генпракуратура Ўкраіны лічыла, што імаверны памер шкоды ад распараджэньняў экс-міністра можа складаць 46,7 мільёна грыўняў.

У канцы красавіка 2015 году Міністэрства замежных спраў выступіла з прапановай адклікаць амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, экс-міністра абароны Міхаіла Ежаля з займанай пасады.

Ва ўкраінскай Генпракуратуры раней паведамлялі, што шукаюць Ежаля як падазраванага па справе аб растраце дзяржаўных грошай. У красавіку 2015-га беларуская пракуратура адмовілася адказваць на запыт Генпракуратуры Ўкраіны пра тое, ці сапраўды экс-міністар Міхаіл Ежаль лечыцца ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG