Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Гомеля памерла ўдзельніца сьвяточнага шэсьця


Дзень перамогі ў Менску
Дзень перамогі ў Менску

9 траўня у Гомелі падчас сьвяточнага шэсьця з нагоды 70-годзьдзя Перамогі памерла вэтэран спорту, лыжніца Вольга З.

Відавочца Аляксандар апавядае: «Ёй стала кепска на вуліцы Савецкай, яна павалілася на асфальт побач з 48-м аддзяленьнем сувязі. Калёна абыходзіла яе з абодвух бакоў. Мы прыпаднялі ёй галаву, спрабавалі прывесьці ў прытомнасьць, пырскалі вадою. Двое міліцыянтаў праціснуліся праз кола гараджанаў, што абступілі жанчыну, з пытаньнем: «У чым затрымка?»

Людзі пачалі выклікаць «хуткую дапамогу», патрабаваць, каб міліцыянты забясьпечылі «калідор». Але тыя не прыдумалі нічога лепшага, як несьці жанчыну на вуліцу Лангэ, дзе стаяла дзяжная «хуткая».

Несьлі жанчыну без насілак. Людзі, як маглі, падтрымлівалі галаву, каб яна не завальвалася ўніз. І заносілі жанчыну ў машыну хуткай дапамогі чамусьці праз бакавыя дзьверы.

Брыгада мэдыкаў не магла даць рады непрытомнай жанчыне — пачалі выклікаць рэанімацыйную машыну. Але тая затрымлівалася на скрыжаваньнях з-за натоўпаў дэманстрантаў.

Праз колькі часу рэанімацыя дабралася да вуліцы Лангэ, але дапамагчы вэтэрану спорту ўжо не ўдалося.

Знаёмыя памерлай Вольгі З. згадвалі, што яна ніколі сур’ёзна не хварэла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG