Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Грузіі падзякаваў Лукашэнку за непрызнаньне Абхазіі і Асэтыі


Як паведамляе партал «Грузия Online», прэм’ер Грузіі падзякаваў Лукашэнку за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Грузіі,

Сустрэча ва ўрадзе прайшла 23 красавіка ў Тбілісі ў межах дзяржаўнага візыту Лукашэнкі ў Грузію. Як паведамляе прэс-служба грузінскага ўраду, бакі абмеркавалі пэрспэктывы грузіна-беларускай эканамічнай супрацы. «Была адзначаная важнасьць правядзеньня ў Грузіі грузіна-беларускага бізнэс-форуму і візыту беларускіх бізнэсмэнаў, што будзе спрыяць наладжваньню цесных кантактаў паміж бізнэсамі», — гаворыцца ў паведамленьні.

Як паведамляў БелаПАН, 23 красавіка на прэс-канфэрэнцыі па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Георгіем Маргвелашвілі беларускі кіраўнік заявіў, што пазыцыя Беларусі аб непрызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну застаецца нязьменнай. На пытаньне грузінскага журналіста, ці застанецца палітыка непрызнаньня акупаваных тэрыторый Грузіі з боку Беларусі нязьменнай на фоне таго, што Расея «спрабуе легітымізаваць акупацыю і аформіла пагадненьні з марыянэткавымі рэжымамі», Лукашэнка адказаў: «Наша пазыцыя па тых праблемах, якія вы ўзьнялі, застаецца нязьменнай. У адваротным выпадку я б не прыехаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG