Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія: гібель закладнікаў — памылка ЗША, але вінаватыя тэрарысты


Закладнік Ўорэн Уайнстайн
Закладнік Ўорэн Уайнстайн

Раней Барак Абама прынёс глыбокія прабачэньні сем’ям загінулых, узяў на сябе ўсю адказнасьць за апэрацыю ЗША супраць ісламістаў ў Аўганістане

Рым назваў гібель італьянскага закладніка Джавані Ля Порта ў выніку апэрацыі ЗША ў Аўганістане «трагічнай фатальнай памылкай амэрыканскіх саюзьнікаў».

Тым ня менш, гаворыцца ў заяве МЗС Італіі, адказнасьць за гібель Ло Порта і Ўорэна Уайнстайн «цалкам ляжыць на тэрарыстах, і Італія пацьвярджае свае абавязальніцтвы ў барацьбе з тэрарызмам сумесна са сваімі саюзьнікамі».

Раней у чацьвер прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў глыбокую засмучанасьць і прынёс прабачэньні сем’ям загінулых, узяў на сябе ўсю адказнасьць за амэрыканскія контартэрарыстычныя апэрацыі — як кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы.

Перад гэтым Белы дом заявіў, што грамадзяне ЗША і Італіі Ўорэн Уайнстайн і Джавані Ло Порта былі выпадкова забітыя падчас апэрацыі супраць экстрэмістаў на мяжы Аўганістану і Пакістану ў студзені гэтага году. У выведкі не было дадзеных аб іх месцазнаходжаньні пры нанясеньні ракетнага ўдару па будынку, дзе іх трымалі ў закладніках, гаворыцца ў заяве.

Паведамляецца таксама, што падчас апэрацыі быў забіты амэрыканскі грамадзянін Ахмэд Фарук, які перайшоў на бок баевікоў і які стаў адным зь лідэраў «Аль-Каіды».

Ўорэн Ўайнстайн быў захоплены баевікамі «Аль-Каіды» у 2011 годзе, а Джавані Ло Порта — у 2012-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG