Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сустрэчы з Парашэнкам Алянд заявіў, што Францыя верне Расеі плацяжы за «Містралі»


Прэзыдэнт Франсуа Алянд заявіў, што Францыя верне плацяжы, зробленыя Расеяй за два верталётаносцы «Містраль», калі яны ня будуць пастаўленыя расейскаму боку з-за ўдзелу Масквы ў канфлікце з Украінай.

Пра гэта Аланд сказаў у Парыжы пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Ён таксама паведаміў, што будзе абмяркоўваць гэтую сытуацыю з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, калі сустрэнецца зь ім у Армэніі 24 красавіка.

Францыя адклала пастаўку першага карабля ў Расею восеньню летась у адказ на незаконнае далучэньне Масквою Крымскага паўвостраву і падтрымку Крамлём прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Пуцін на мінулым тыдні заявіў, што Масква чакае кампэнсацыі, калі Францыя ў канчатковым выніку не паставіць караблі, кожны зь якіх можа несьці 16 верталётаў, чатыры судны па высадцы дэсанту, 13 танкаў і больш за 400 вайскоўцаў.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG