Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк заклікае не пускаць расейскіх байкераў у Беларусь ВІДЭА


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Намеры байкераў ён называе ня проста правакацыяй, а нахабнай пазыцыяй людзей, для якіх няма нічога сьвятога.

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ Зянон Пазьняк заклікае не дапусьціць праезду расейскіх байкераў па тэрыторыі Беларусі. Адпаведны зварот палітык абнародаваў на YouTube.

Некалькі дзён таму прадстаўнікі расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі» абвясьцілі, што хочуць правесьці мотапрабег Масква — Бэрлін. Іх маршрут пралягае празь Менск, Берасьце, Вроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Прагу, Мюнхен і іншыя эўрапейскія гарады. Акцыя прымеркаваная да 70-годзьдзя Перамогі. Намеры байкераў выклікалі пратэст у многіх эўрапейскіх краінах, бо акурат гэты клюб дзейнічаў у Крыме перад пачаткам расейскай акупацыі. Яго кіраўнік Аляксандр Залдастанаў (Хірург) зьяўляецца ініцыятарам руху «Антымайдан» і ўваходзіць «чорны сьпіс» ЭЗ.

У сваім звароце Пазьняк назваў пляны расейскіх байкераў «ня проста правакацыяй, а нахабнай пазыцыяй людзей, для якіх няма нічога сьвятога». «Гэтыя людзі, якія ўдзельнічалі ў акупацыі Ўкраіны, якія выказвалі фашыстоўскія лёзунгі, хочуць праехаць з імпэрскімі сьцягамі па Беларусі, якая страціла столькі людзей падчас апошняй вайны», — кажа палітык.

Пазьняк заклікае беларускае грамадзтва не дапусьціць, каб па Беларусі праехала «фашыстоўская група». На яго думку, гэтая акцыя — праверка, ці можна ў Беларусі паўтарыць тое, што было ў Крыме.

Дарэчы, байкеры зь беларускага аддзяленьня мотаклюбу «Начныя ваўкі» зьбіраюцца сустрэць удзельнікаў мотапрабегу на расейска-беларускай мяжы і суправадзіць іх да мяжы з ЭЗ, адзначае БелаПАН. Прадстаўнікі іншых байкерскіх клюбаў не зьбіраюцца далучацца да мотапрабегу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG