Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 красавіка, пятніца: 50 гадоў з дня нараджэньня Сяржука Вітушкі


Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х
Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х

Падзеі дня ў Беларусь, сьвеце і гісторыі.

Афіша:

Міжнародны дзень руху супраціву.

Менск, у офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя аб правядзеньні «Чарнобыльскага шляху». Пачатак у 12 гадзінаў.

Віцебск, Бітлз-клуб «Чардачок» (вул. Кастрычніцкая, 12) , рок-гурт «Разьбітае сэрца пацана» прадстаўляе свой новы альбом. Пачатак у 20 гадзінаў.

У гісторыі:

1710 — у Англіі пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.

1762 — Шклоў атрымаў герб.

1938 — на рэфэрэндуме ў Аўстрыі 99% прагаласавалі за далучэньне краіны да Нямеччыны.

1940 — Ісьляндыя атрымала незалежнасьць ад Даніі.

1942 — патоп на Дубравенцы пад Магілёвам, 2 тыс. загіблых.

1972 — падпісаная міжнародная Канвэнцыя аб забароне біялягічнай зброі.

2010 — авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.

У гэты дзень нарадзіліся:

1583 — Гуга Гроцый, галяндзкі юрыст, дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў міжнароднага права.

1899 — Уладзімер Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.

1900 — Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.

1905 — Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.

1965 — Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — адной з першых напаўпадпольных незалежніцкіх арганізацый у часы СССР.

У гэты дзень памерлі:

1585 — Рыгор XIII, Папа Рымскі, які ўвёў Грыгарыянскі каляндар

1911 -Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

1954 — Агюст Люм’ер, францускі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм’ер — стваральнікаў кінематографа. 2010 — Лех Качыньскі, прэзыдэнт Польшчы

Цытата:

Мы адкрылі для сябе Беларусь, беларускае. Гэта ёсьць нешта нашае, нешта лепшае, і гэта тое, што ад нас хавалі, што нам не давалі. Гэта нейкая таямніца, якую мы раскрылі і прапануем іншым. Быццам бы на сьметніку раскапалі каштоўнасьць — адцёрлі, адмылі і во — яна зазьзяла!

Сяржук Вітушка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG