Вольга Карач доўгі час разглядалася як магчымая кандыдатка ў прэзыдэнты на сёлетніх выбарах. Але днямі Грамадзянская кампанія «Наш дом» выступіла з афіцыйнай заявай, у якой паведамляе, што ня будзе выстаўляць свайго кандыдата і ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году. Сярод прычынаў адмовы ад удзелу ў галоўнай палітычнай акцыі «Наш дом» называе адсутнасьць уплыву кампаніі на грамадзка-палітычныя працэсы ў Беларусі, а таксама няздольнасьць гарантаваць эканамічную і палітычную бясьпеку Беларусі на пэрыяд пасьлявыбарчых рэформаў.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды адказала кіраўніца Грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.
Самае папулярнае
1