Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне зьбіраюцца забараніць прапаганду нацызму і камунізму


Паседжаньне Кабінэта міністраў Украіны ў Кіеве. Архіўнае фота (3 сьнежня 2014)
Паседжаньне Кабінэта міністраў Украіны ў Кіеве. Архіўнае фота (3 сьнежня 2014)

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк на пасяджэньні ўраду.

«Урад сёньня ўнясе ў Вярхоўную Раду праект закона аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне іх прапаганды. Мы падрыхтавалі гэты законапраект, і я зьвяртаюся да сябраў парлямэнцкай кааліцыі, каб ён хутка прайшоў у парлямэнце», — заявіў Яцанюк.

Паводле яго слоў, урад таксама ўнясе ў Раду пакет законаў, прысьвечаных 70-й гадавіне перамогі над нацызмам.

У Вярхоўнай Радзе розных скліканьняў неаднаразова рэгістравалі законапраекты аб забароне камуністычнай ідэалёгіі ва Ўкраіне, аднак гэтыя заканадаўчыя ініцыятывы не былі падтрыманыя. У сьнежні мінулага году народныя дэпутаты Сяргей Пашынскі і Вікторыя Сюмар зноў зарэгістравалі такі законапраект.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG