Інтэрвію з мільярдэрам і філянтропам апублікавала аўстрыйская газэта Der Standard.
Фінансіст мяркуе, што Захад мог бы дапамагчы Ўкраіне стаць больш прывабнай для інвэстараў, у тым ліку, шляхам зьніжэньня ставак па крэдытах. Сорас гатовы ўкласьці грошы, калі заходнія краіны падтрымаюць там прыватныя інвэстыцыі.
Міжнародны валютны фонд у гэтым месяцы ўхваліў выдзяленьне Ўкраіне фінансавай дапамогі на 17,5 мільярдаў долараў.
26 сакавіка кітайская кампанія CITIC Construction заявіла, што дасьць Украіне крэдыты на суму 15 мільярдаў даляраў пад нізкія працэнты, каб садзейнічаць будаўніцтву даступнага жыльля.