Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Перад выбарамі — «змрочнае маўчаньне»


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына кажа пра слабую актыўнасьць большасьці партый і грамадзкіх аб’яднаньняў напярэдадні выбараў прэзыдэнта.

Пра гэта яна заявіла сёньня журналістам, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што асаблівай актыўнасьці з боку грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый у сувязі з маючымі адбыцца ў 2015 годзе выбарамі кіраўніка дзяржавы ЦВК пакуль не назірае. «Такое змрочнае маўчаньне невытлумачальна і недальнабачна», — лічыць яна.

Пры гэтым, паводле Ярмошынай, найбольшая актыўнасьць назіраецца з боку двух грамадзкіх аб’яднаньняў — БРСМ і «Белай Русі». «Я вельмі разьлічваю на гэтыя дзьве грамадзкія сілы... Яны дысцыплінаваныя і рыхтуюцца правільна. Магу сказаць, што адмыслоўцы ад гэтых арганізацый ужо прыходзяць да юрыстаў ЦВК і кансультуюцца Гэта сьведчыць аб тым, што яны маюць намер удзельнічаць прафэсійна і не парушаць закон. Хацелася б, каб пад гэтыя два грамадзкія аб’яднаньні падцягнуліся і іншыя, таму што часу засталося няшмат,» — сказала старшыня ЦВК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG