Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 сакавіка. Дзень Волі


Аграгарадок Аўсянка. Бярозавік ля агародаў.
Аграгарадок Аўсянка. Бярозавік ля агародаў.

Пра падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня.


ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

АФІША

Беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. 25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада БНР прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, паводле якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. З таго часу беларусы сьвяткуюць 25 сакавіка Дзень Незалежнасьці, які потым сталі называць Днём Волі.

25 сакавіка 2015 году.
25 сакавіка 2015 году.

У Менску пройдзе традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі. Збор удзельнікаў сьвяткаваньня прызначаны на 15:00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца сьвяточны мітынг а 17:00. Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней.

Менск. У офісе Партыі БНФ адбудзецца адкрыцьцё выставы «Гісторыя беларускай дзяржавы на паштовых марках», прымеркаваная да 97-й гадавіны абвяшчэньня БНР. Пачатак у 12.00.

Менск. У кінатэатры «Перамога» пройдуць дні латвійскага кіно, падчас якіх у беларускіх гледачоў будзе магчымасьць паглядзець больш за дзясятак латвійскіх фільмаў і сустрэцца з іх аўтарамі. Дні латвійскага кіно ўключаныя ў культурную праграму, прысьвечаную старшынству Латвіі ў Радзе Эўрапейскага Зьвязу.

Менск. У тэатры Янкі Купалы пакажуць спэктакль «Сымон-Музыку» паводле п’есы Янкі Купалы.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1821: Грэцыя дамаглася незалежнасьці пасьля амаль 400 гадоў турэцкай акупацыі

1917: У Менску пачала работу канфэрэнцыя Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая абвясьціла сябе Зьездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы зьезду створаны Беларускі нацыянальны камітэт

1918: Беларуская Народная Рэспубліка абвясьціла незалежнасьць у Трэцяй Устаўнай грамаце

1924: Грэцыя абвешчаная рэспублікай

1957: Створана Эўрапейская эканамічная супольнасьць у складзе 6 дзяржаваў (Бэльгія, Нямеччына, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Францыя)

1992: Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Турэччынай


Гэты дзень у памяці

1347 — нарадзілася Кацярына Сіенская, каталіцкая сьвятая

1479 — нарадзіўся Васіль III, вялікі князь маскоўскі

1625 — памёр Джамбатыста Марына, вядомы італьянскі паэт, адзін з пачынальнікаў літаратуры барока ў Італіі

1862 — нарадзіўся Габрыэль Корбут, польскі гісторык літаратуры, бібліёграф, мовазнавец

1918 — памёр Клод Дэбюсі, францускі кампазытар і музычны крытык

1971 — памёр Арон Круп, беларускі бард

1980 — памёр Ралян Барт, францускі постструктураліст і сэміётык

1999 — памёр Вячаслаў Чарнавіл, украінскі палітык, грамадзкі дзяяч, праваабаронца, лідэр украінскага «Руху», палітвязень у савецкія часы

2004 — памерла Валянціна Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка


ЦЫТАТА ДНЯ

Цяпер мы‚ Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці‚ якое гвалтам накінулі расейскія цары на наш вольны і незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю вольнаю дзяржавай.

З Трэцяй Устаўнай граматы, прынятай Радай БНР 25 сакавіка 1918 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG