Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна атрымае 30 «Хамэраў» — Парашэнка


На наступным тыдні Ўкраіна атрымае 30 браняваных «Хамэраў», паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«На наступным тыдні самалётам да нас прыляціць першая партыя з 30 браняваных» Хамэраў «Дэсантнікі могуць апладзіраваць», - сказаў Парашэнка ў суботу, 14 сакавіка, падчас сустрэчы з валанцёрамі ў Кіеве.

Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што машыны будуць адпраўленыя дэсантным разьведвальным падразьдзяленьням, але не ўдакладніў адкуль менавіта прыбудуць «Хамэры».

13 сакавіка Парашэнка заявіў, што Ўкраіна падпісала кантракты на пастаўку зброі сьмяротнага дзеяньня з 11 краінамі ЭЗ, аднак не сказаў, што гэта за краіны.

Летась у верасьні краіны НАТО на сваім саміце пацьвердзілі, што арганізацыя не можа пастаўляць ўзбраеньні Ўкраіне, але гэта могуць рабіць дзяржавы, якія ўваходзяць у альянс, у рамках двухбаковых адносін.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. У сваю чаргу Масква любыя абвінавачваньні адхіляе. Расея толькі адзначае, што на Данбасе могуць быць расейскія «добраахвотнікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG